As of 15/03/2024 we will move to the new address: Wetenschapstraat 23, 1000 Brussel.
З 15/03/2024 мы пераязжаем на новы адрас: Wetenschapstraat 23, 1000 Brussel
"The main objective of this Mission is to ensure better engagement of the Belarusian democratic structures with the EU institutions, other international organizations, governments and civil society of the Benelux and neighboring countries which support the democratic course for a new Belarus.
The Mission will promote the Belarusian national identity, in particular by assisting the democratic forces of Belarus including the United Transitional Cabinet, to achieve its goals of securing the independence and sovereignty of the Republic of Belarus and by representing the national interests on the international arena; by elaborating the solutions to the internal political crisis in Belarus and creating conditions for a free and fair election; by working out necessary decisions for the democratization of Belarus."
- Vladzimir Astapenka

Upcoming Events

Медыяменеджар і пісьменнік Аляксей Дзікавіцкі запрашае вас на прэзентацыю прыгодніцкага раману “Вяртанне Эльзы” у Брусэлі, якая адбудзецца 28 верасня а 19.00 у будынку Прадстаўніцтва дэмакратычнай Беларусі Wetenschapstraat 23, 1000 Brussel, Брусэль.

„Усё пачалося з кахання, якое не магло стаць узаемным, а скончылася таямніцай, што перажыла амаль стагоддзе. Адама Шаламіцкага, беларуса, які жыве ў Варшаве, нечакана ўцягвае ў загадкавую гісторыю яго былая аднакласніца і першае каханне Эльза. У цэнтры гэтай гісторыі — страчаны куфар з сямейнымі каштоўнасцямі і палескі заклён, здольны спыніць старэнне таго, хто зможа выканаць яго ўмову. Пошукі праўды прымушаюць героя па-новаму паглядзець на ўласнае жыццё, каханне, родны горад і тое, што чалавек пакідае пасля сябе.

«Вяртанне Эльзы» — раман пра каханне, памяць і спакусу вечнай маладосці, у якім мінулае нечакана працягвае ўплываць на жыццё тых, хто жыве сёння”.

У часе вечарыны, арганізаванай пры дапамозе Прадстаўніцтва і пры ўдзеле фундацыі Kamunikat, якая выдала раман, аўтар распавядзе пра сапраўдныя цуды, якія дапамаглі яго напісаць, падпіша свежыя, толькі з друкарні асобнікі, пачытае ўрыўкі з найноўшай і іншых сваіх кніжак.

Увага! Кожны, хто набудзе “Вяртанне Эльзы”, атрымае ў падарунак адну з папярэдніх кніг Дзікавіцкага – “Світумузыка” альбо “Палешук 2.0”.

Сардэчна запрашам!